У Мінску тралейбус урэзаўся ў грузавік

Сур'ёзная аварыя здарылася сёння на вуліцы Акадэмічнай. Там тралейбус урэзаўся ў прычэп фуры.

03.01.2023 / 15:42

Кабіна тралейбуса моцна пашкоджана, задняя частка прычэпа даволі глыбока ўвайшла ў яе. На месца здарэння выехалі машыны хуткай дапамогі.

Па словах відавочцаў, фура была прыпаркаваная ля краю праезнай часткі на вуліцы Акадэмічнай, калі ў яе ўрэзаўся тралейбус. За рулём апошняга была жанчына, у салоне знаходзіліся пасажыры, сцвярджаюць мінчане, якія бачылі наступствы ДТЗ. Мяркуючы па відэа з месца здарэння, прыехалі як мінімум тры карэты хуткай дапамогі, піша Onliner.by.

Nashaniva.com