Гоншчык і шоўмен Кен Блок загінуў у аварыі са снегаходам

Амерыканскі гоншчык і шоўмен Кен Блок памёр у 55 гадоў. Ён загінуў у аварыі са снегаходам. ДТЗ адбылося ў штаце Юта. Пра гэта паведаміла гоначная каманда Hoonigan Racing Division.

03.01.2023 / 08:39

«З глыбокім шкадаваннем мы можам пацвердзіць, што Кен Блок загінуў сёння ў аварыі на снегаходзе. Кен быў першапраходцам і іконай. Нам будзе неверагодна яго не хапаць», — гаворыцца ў паведамленні Hoonigan у інстаграме.

Кен Блок — адзін з заснавальнікаў кампаніі па вытворчасці абутку для спорту і скейтбордынгу DC Shoes. Ён вырашыў паспрабаваць сябе ў гонках, калі яму было амаль 40 гадоў, і пачаў удзельнічаць у ралі з камандай Vermont SportsCar. У 2006 годзе Кен Блок падпісаў новае пагадненне аб спонсарстве DC Rally з Subaru. У 2010 годзе каманда Monster World Rally абвясціла Кена Блока сваім гоншчыкам для некалькіх этапаў чэмпіянату свету па ралі.

Nashaniva.com