У краіне на 15 градусаў цяплей, чым было ў ХХ стагоддзі. Сёння будуць пабітыя ўсе тэмпературныя рэкорды

Яшчэ не вечар, а на Берасцейшчыне ўжо амаль 15 градусаў цяпла, у Гродне — плюс 13. 

01.01.2023 / 12:54

«Калі ўзяць кліматычную норму за перыяд 1979—2010, калі ў пачатку 80-х гадоў не такія цёплыя зімы яшчэ былі, то атрымліваецца, што 1 студзеня 2023 года будзе на 14—16 градусаў цяплейшы за норму», — піша прысвечаны надвор'ю ў Беларусі тэлеграм-канал @nadvorie.

Чакаецца, што сёння на паўднёвым захадзе краіны пацяплее да плюс 15 градусаў. Пры такіх тэмпературах могуць абудзіцца ад зімовага сну расліны.

Паводле прагнозу кліматычнай CFSv2, студзень 2023 года ў Беларусі ў цэлым будзе цёплым, тэмпература паветра будзе на 3—3,5 градуса вышэйшай за норму.

Nashaniva.com