Абмен з РФ: Украіна вярнула пітбуля з «Азоўсталі», якога аддавалі Кадыраву

Падчас абмену ў суботу, у ходзе якога Украіне ўдалося вярнуць 140 палонных, таксама вернуты сабака, які быў эвакуіраваны з «Азоўсталі».

31.12.2022 / 20:42

Сабака быў эвакуіраваны з «Азоўсталі» разам з абаронцамі Марыупаля, але затым яго вывезлі ў Расію.

У чэрвені расійскае агенцтва РІА Навіны паведаміла, што валанцёр з Разані Юрый Каванаў перадаў кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву выратаванага з тэрыторыі завода «Азоўсталь» у Марыупалі пітбуля.

«Адыдас, раней яго звалі Адольф. Ён быў на «Азоўсталі», два месяцы ў катакомбах разам з гаспадаром. У момант здачы ў палон яго перадалі спецыяльным службам, якія ўжо звязаліся са мной з просьбай забраць яго і знайсці новую сям'ю», — распавядаў валанцёр.

Nashaniva.com