«Нямеччына не дазволіла сябе шантажаваць»: канцлер Шольц у навагоднім звароце гаварыў пра вайну ва Украіне

Канцлер Олаф Шольц у сваёй навагодняй прамове надаў асаблівую ўвагу вайне ва Украіне.

31.12.2022 / 19:24

Фота: Michael Sohn / AP

Ён заявіў, што Пуцін вядзе «імперыялістычную, захопніцкую вайну ў цэнтры Еўропы». Пры гэтым Нямеччына не дазволіла сябе шантажаваць, калі Расія перакрыла доступ да газу, адзначыў Шольц.

Нямеччына і яе грамадзяне былі і будуць гатовыя падтрымліваць Украіну, канстатаваў канцлер.

«Пуцін не захапіў Украіну за некалькі дзён, як планаваў. Наадварот: украінцы адважна абараняюць сваю радзіму — у тым ліку і дзякуючы нашай дапамозе. І мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну», — паабяцаў ён.

Nashaniva.com