Сабака «перакуліў» смеццявоз у Мінску

Здарэнне адбылося каля 16:09 на Партызанскім праспекце, паведамляе ДАІ горада.

31.12.2022 / 19:14

Кіроўца смеццявоза МАЗ рухаўся ў чацвёртай паласе ў напрамку МКАДа і не вытрымаў дыстанцыю з Volkswagen. Калі легкавік спыніўся, смеццявоз урэзаўся ў яго, пасля чаго перакуліўся на раздзяляльную паласу з металічнай агароджай.

У выніку аварыі пацярпеў кіроўца смеццявоза. Ён быў дастаўлены ў бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася з-за сабакі, які выскачыў на праезную частку. Кіроўца «Фальксвагена» спыніўся, каб пазбегнуць наезду на сабаку. Жывёла не пацярпела.

Nashaniva.com