КНДР запусціла тры балістычныя ракеты малой далёкасці

Паўночная Карэя раніцай 31 снежня зрабіла запуск трох балістычных ракет малой далёкасці ў бок Японскага мора.

31.12.2022 / 10:52

Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае інфармагенцтва «Ронхап» са спасылкай на заяву Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі, піша DW.

Па звестках агенцтва, запускі былі зроблены з правінцыі КНДР Хванхэ-Пукто, размешчанай на поўдзень ад сталіцы краіны Пхеньяна. Ракеты праляцелі каля 350 км, пасля чаго ўпалі ў мора, паведамілі Паўднёвая Карэя і Мінабароны Японіі.

Рада бяспекі ААН сваёй рэзалюцыяй забараніла Пхеньяну здзяйсняць запускі балістычных ракет любой далёкасці. Такія ракеты ў залежнасці ад тыпу здольныя несці ядзерныя зарады.

Між тым за апошні час КНДР неаднаразова праводзіла запускі балістычных ракет у парушэнне гэтай рэзалюцыі. Па даных агенцтва «Ронхап», у 2022 годзе колькасць такіх запускаў склала 70, у тым ліку восем міжкантынентальных балістычных ракет.

Запуск 31 снежня адбыўся праз дзень пасля таго, як міністэрства абароны Паўднёвай Карэі аб'явіла аб паспяховым выпрабаванні цвёрдапаліўнай ракеты-носьбіта.

Рэакцыі на запуск КНДР балістычных ракет

У Аб'яднаным камітэце начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі пуск ракет 31 снежня назвалі сур'ёзнай правакацыяй, якая падрывае мір і стабільнасць на Карэйскім паўвостраве, а таксама ў міжнароднай супольнасці.

Між тым ЗША заявілі, што запускі не ўяўлялі непасрэднай пагрозы грамадзянам ЗША, іх тэрыторыі або саюзнікам.

Nashaniva.com