У Рагачове зрабілі бляшанку згушчонкі вагой амаль у паўтоны і падарылі яе сілавікам

Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат прэзентаваў бляшанку згушчонкі масай ажно 485,5 кілаграма. Адбылося гэта на галоўнай ялінцы горада. Адрасат жа яе для цяперашняй Беларусі даволі прагназаваны.

29.12.2022 / 21:32

Кіраўнік камбіната заявіў, што велізарную бляшанку прадпрыемства дорыць 6-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгадзе ўнутраных войскаў МУС Беларусі, якая базіруецца ў Гомелі, бо сілавікі з гэтай брыгады нібыта «з дня ў дзень берагуць наш мірны лад жыцця».

Nashaniva.com