Пробашчу аднаго з найбуйнейшых прыходаў не працягнулі дазвол на жыхарства. Ён пакідае Беларусь

Ксёндз Юзаф Гэнза развітаўся з вернікамі і неўзабаве вымушаны будзе пакінуць Беларусь. Ён служыў у Гродне з 1997 года.

28.12.2022 / 16:23

Юзаф Гэнза на фота ў цэнтры

Гэнза быў рэктарам пабрыгідскага касцёла, капеланам сясцёр назарэтанак, настаяцелем айцоў рэдэмптарыстаў у Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Кс. Гэнза з пачатку служэння ў Беларусі сутыкаўся з ціскам з боку ўладаў. «З ліпеня 1997 года мае прыезды ў Гродна кваліфікаваліся як «службовыя» і пагэтаму мне трэба часта ездзіць праз мяжу. Улады дасканала ведалі, што ў рэчаіснасці я з’яўляюся душпастырам парафіі, але неяк заплюшчвалі вочы на мае частыя і доўгія «службовыя побыты», — узгадвае ён. Дазвол на працу святаром быў атрыманы толькі ў 1999 годзе.

На працягу дваццаці гадоў ксёндз працаваў у адной з найбуйнейшых парафій Беларусі ў гродзенскім мікрараёне Дзевятоўка.

Nashaniva.com