Чыгунка абвясціла пра навагоднія зніжкі да 42% на квіткі ў Расію

Акцыя дзейнічае пры ўмове, што купля адбудзецца не менш чым за 3 гадзіны да адпраўлення.

28.12.2022 / 11:45

Праязныя дакументы са зніжкай можна набыць у купэйныя і спальныя вагоны асобных цягнікоў, якія курсіруюць у пэўныя даты.

Колькасць месцаў вызначаецца праграмай у рэжыме анлайн, прычым пры ўмове, калі загрузка вагона дасягнула 45 працэнтаў, зніжкі не дзейнічаюць.

Nashaniva.com