Расія адказала на столь цэнаў на нафту забаронай на яе пастаўкі

Пуцін падпісаў указ аб мерах у адказ на ўвядзенне столі цэнаў на расійскую нафту.

27.12.2022 / 19:35

Нафтаправод «Дружба» ў Польшчы. Фота: Sven Kaestner, File / AP Photo

Згодна з гэтым указам, Расія спыняе пастаўкі нафты краінам, якія далучыліся да цэнавага эмбарга. Указ будзе дзейнічаць да 1 ліпеня 2023 года.

У пачатку снежня заходнія краіны вызначылі столь цэнаў на расійскую нафту на ўзроўні 60 даляраў за барэль. За першы тыдзень дзеяння эмбарга экспарт нафты з Расіі ўпаў на 54%.

Чытайце таксама:

Bloomberg: Экспарт нафты з Расіі ўпаў на 54% за першы тыдзень дзеяння столі цэнаў

Эмбарга ЕС на экспарт расійскай нафты па моры і столь цэн на яе ўступілі ў сілу. Як эмбарга будзе дзейнічаць?

Nashaniva.com