Шведская пара хоча выкупіць правы на Last Christmas і забараніць песню назаўжды

Шведская пара Томас і Ханна Мацэці збірае сродкі на выкуп правоў на песню Last Christmas брытанскага дуэта Wham!, каб назаўсёды забараніць яе, піша выданне NPR.

27.12.2022 / 18:21

Ханна Мацэці патлумачыла, што нянавісць да Last Christmas аформілася ў іх 13 гадоў таму праз тое, што адміністратар кавярні ў Оксфардзе, дзе яна працавала, увесь час ставіў гэтую песню на паўтор.

У 2021 годзе пара Мацэці падчас размовы з сябрамі выявіла, што тыя таксама ненавідзяць гэтую кампазіцыю. Тады з'явілася ідэя выкупіць правы.

Правы на песню належаць лэйблу Warner Chappell Music UK і ацэньваюцца ў 15-25 мільёнаў долараў. Цяпер сабрана 62 тысячы даляраў.

Песня Last Christmas выйшла ў 1984 годзе. Яна рэгулярна з'яўляецца ў хіт-парадзе святочных дзён Billboard Holiday Songs Chart і іншых святочных чартах. Таксама ў розныя часы каверы на гэтую песню выпускалі Білі Пайпер, Эшлі Тысдэйл, Jimmy Eat World і нават Crazy Frog.

Nashaniva.com