Прысуд журналістцы Ксеніі Луцкіной пакінулі без зменаў. 8 гадоў калоніі

Вярхоўны Суд 27 снежня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Ксеніі Луцкіной. Прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення. Хутка Ксенію перавядуць у калонію.

27.12.2022 / 14:55

Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Падтрымайце Ксенію: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ксеніі Алегаўне Луцкіной

Nashaniva.com