«Белавія» ладзіць распродаж квіткоў
27 снежня «Белавія» ладзіць распродаж квіткоў па проматарыфах на 18 кірункаў. Гаворка ідзе пра рэгулярныя рэйсы авіякампаніі.
27.12.2022 / 09:50
Усе напрамкі падзеленыя на чатыры цэнавыя групы. Цэны ўключаюць палёт туды і назад з улікам такс і збораў:
49 € — Масква, Санкт-Пецярбург;
99 € — Екацярынбург, Казань, Калінінград;
149 € — Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Сочы.
199 € — Ташкент, Астана, Стамбул, Дубай, Ерэван, Баку.
Колькасць квіткоў абмежавана. Акцыя дзейнічае на сайце і ў мабільным дадатку авіякампаніі. Здзейсніць палёт па проматарыфах можна з 12 студзеня па 25 сакавіка 2023 года.