ДАІ папярэдзіла пра моцны туман 

Сталічная ДАІ паведамляе, што з-за моцнага туману абцяжарана бачнасць на дарогах.

27.12.2022 / 08:35

У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі на дарозе.

У ДАІ заклікаюць выконваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў.

Асаблівую ўвагу варта надаваць пад'ездам да пешаходных пераходаў.

А саміх пешаходаў заклікаюць праяўляць асаблівую ўвагу пры пераходзе праезнай часткі і абазначаць сябе флікерамі.

Nashaniva.com