Выйшлі на волю два палітзняволеныя, асуджаныя за «карагоды» ў Брэсце

Палітзняволеныя Уладзімір Талатыннік і Віталь Літвін цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю. Яны былі асуджаныя па «карагоднай справе» ў Брэсце, піша «Вясна».

26.12.2022 / 17:00

Талатыннік і Літвін — фігуранты брэсцкай «справы карагодаў», заведзенай па падзеях у горадзе 13 верасня 2020 года. Тады пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт.

Абодвум мужчынам лукашэнкаўскія суды прысудзілі па 1,5 года «хіміі».

Nashaniva.com