Таргі на біржы 30 снежня адмененыя

Беларуская валютна-фондавая біржа адмяніла валютныя таргі, якія былі запланаваны на 30 снежня. І вось у чым прычына.

26.12.2022 / 15:16

Такое рашэнне прынялі «для завяршэння не пазней за 30 снежня разлікаў па здзелках, зробленых на таргах замежнымі валютамі ў ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», з улікам непрацоўных дзён у краінах месцазнаходжання банкаў-карэспандэнтаў».

Гэта значыць, апошнія сёлета таргі пройдуць 29 снежня, у чацвер.

Nashaniva.com