Масква за год выдала Лукашэнку 16 беларусаў, абвінавачаных па палітычных артыкулах

Пра тое, што Расія з пачатку года выдала на запыт рэжыму Лукашэнкі 16 грамадзян Беларусі, абвінавачаных у «злачынствах экстрэмісцкай скіраванасці», паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

25.12.2022 / 21:53

«Толькі ў бягучым годзе прынятыя станоўчыя рашэнні аб выдачы нам 25 асоб, грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.

16 чалавек ужо выдадзена, а астатнія ў бліжэйшы час з'явяцца або будуць адбываць пакаранне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», − сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

Nashaniva.com