У Брэсце супраць 68-гадовай жанчыны завялі крымінальную справу за надпіс фламастарам «Не вайне»

Жанчына нанесла надпісы на прыпынку грамадскага транспарту «Кавалёва» на вуліцы Валгаградскай у Брэсце.

24.12.2022 / 12:13

Яна ўзяла чырвоны маркер і напісала «Жыве Беларусь» і «Не вайне» на рэкламных банерах.

Заведзена крымінальная справа за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

Nashaniva.com