Імёны кандыдата ад Беларусі і яго дублёра стануць вядомыя пасля Новага года

Імёны кандыдата на палёт у космас ад Беларусі і яго дублёра будуць вядомыя пасля Новага года, паведаміў начальнік Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына Максім Харламаў.

24.12.2022 / 11:11

Ён удакладніў, што цяпер прэтэндэнты праходзяць медкамісію, па выніках якой будзе зразумелая іх прыдатнасць да палёту. Медкамісія выдасць заключэнне 28 снежня.

Раней старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў сказаў, што ад Беларусі ў космас паляціць дзяўчына.

Nashaniva.com