Сына затрыманай Ларысы Шчыраковай забралі з прытулку дадому

Больш за два тыдні Свят знаходзіўся ў сацыяльным прытулку, куды яго змясцілі пасля затрымання экс-журналісткі Ларысы Шчыраковай. Тата Свята прыляцеў у Беларусь і сабраў неабходныя дакументы, каб забраць яго з прытулку, паведаміла выданне «Штодзень».

23.12.2022 / 20:11

Экс-журналістка Ларыса Шчыракова знаходзіцца ў СІЗА. Яе абвінавачваюць паводле артыкула 369-1 КК «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Затрымалі Шчыракову ўвечары 6 снежня, а яе сына змясцілі ў прытулак.

Тата Святаслава апошнія гады жыў у расійскім Навасібірску. Ён прыляцеў, каб забраць сына, бо іншым сваякам яго не аддавалі. Пакуль сын і тата будуць жыць у Гомелі.

Nashaniva.com