У Амерыцы — лютыя маразы. Вось чаму гэта азначае, што ў Еўропе і Беларусі будзе цёпла

Пачалося арктычнае ўварванне на тэрыторыю Канады і ЗША. 

23.12.2022 / 12:42

На карце бачныя тэмпературы паветра ніжэйшыя за -20°C, а на паўночным усходзе халады нават -30°C.

Палярныя паветраныя патокі над Паўночнай Амерыкай, як правіла, спрыяюць мяккаму надвор'ю ў Еўропе. Тлумачэнне гэтаму даволі простае: калі ледзяное паветра дасягае ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, яно сустракаецца з цёплымі водамі Атлантыкі (карта 2), што спрыяе фармаванню і паглыбленню вельмі актыўных барычных мінімумаў «D» (абласцей нізкага ціску), якія перамяшчаюцца на поўнач Еўропы, падстаўляючы большую частку еўрапейскага кантынента пад паўднёва-заходні паток цёплага ветру.

У выніку чаго ад Іспаніі да захаду РФ можа стаць прыкметна мяккае надвор'е, паведамляе тэлеграм-канал «Надвор'е».

Nashaniva.com