«Укантакце» выкінуў тарашкевіцу з моўнага меню

А тых, хто ёй карыстаўся, аўтаматам пераключылі на рускую мову.

22.12.2022 / 22:22

Раней карыстальнікі расійскай сацсеткі «Укантакце» маглі абраць мовай інтэрфэйсу або афіцыйны беларускі правапіс, або тарашкевіцу.

Цяпер жа тых, хто карыстаўся тарашкевіцай, аўтаматычна перакінула на рускамоўны інтэрфейс.

Тарашкевіца з моўнага меню знікла. Афіцыйны правапіс застаецца даступным.

Так цяпер выглядае моўнае меню

Nashaniva.com