«Спецыяльную вытворчасць» пачалі супраць Уладзіміра Астапенкі

Новым фігурантам крымінальных спраў, пачатых па «спецыяльнай вытворчасці», стаў Уладзімір Астапенка — былы пасол Беларусі ў Аргенціне, пасля супрацоўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі і кіраўнік місіі Аб'яднанага пераходнага кабінета ў Бруселі.

22.12.2022 / 17:53

«Спецыяльную вытворчасць» супраць Астапенкі пачалі 21 снежня, яго абвінавачваюць па ч. 3 арт. 210 (завалоданне маёмасцю ў буйным памеры, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Астапенку прадпісваюць з'явіцца па адрасе: горад Мінск, вул. Фрунзэ, 19. Па гэтым адрасе размяшчаецца Следчы камітэт.

Nashaniva.com