Зяленскі прыбыў у ЗША

Самалёт з Уладзімірам Зяленскім на борце прызямліўся на авіябазе Andrews пад Вашынгтонам прыкладна апоўдні па мясцовым часе (20:00 па Мінску). Гэта першы замежны візіт украінскага прэзідэнта з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі.

21.12.2022 / 21:09

Белы дом рыхтуецца да прыёму Зяленскага. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Украінскі прэзідэнт прыбыў у ЗША на самалёце Boeing C40B (вайсковая мадыфікацыя Boeing 737 NG) Вайскова-паветраных сіл ЗША з польскага Жэшува.

У Польшчу, як паведамлялі СМІ, Зяленскі дабраўся на цягніку. У паездцы яго суправаджала амбасадарка ЗША ва Украіне Брыджыт Брынк.

У найбліжэйшы час Зяленскі сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Белым доме.

Nashaniva.com