Як выглядаюць найпрыгажэйшыя калядныя ялінкі ў Еўропе? ТОП-10

Жывая елка, пастаўленая на плошчы Рынак у Варшаве, заняла першае месца ў рэйтынгу самых прыгожых калядных і навагодніх сімвалаў 2022 года. 25 самых прыгожых ялінак у еўрапейскіх гарадах абрала арганізацыя European Best Destinations, якая займаецца развіццём культуры і турызму ў Еўропе. 

21.12.2022 / 20:39

Паводле ацэнкі арганізацыі, у Варшаве не толькі самая прыгожая елка, але і адзін з найпрыгажэйшых калядных кірмашоў у Еўропе — ён размешчаны на захад ад Старога горада.

Топ-10 еўрапейскіх калядных ялінак па версіі European Best Destinations

1. Варшава, Польшча 

2. Лондан, Вялікабрытанія

3. Вена, Аўстрыя

4. Загрэб, Харватыя

5. Эдынбург, Вялікабрытанія (Шатландыя)

6. Будапешт, Венгрыя

7. Прага, Чэхія

8. Брусель, Бельгія

9. Страсбург, Францыя

10. Кёльн, Германія

Nashaniva.com