Крэмль заявіў, што Пуцін быў на перадавой. Але яна, падобна, знаходзілася ў Растове-на-Доне

Пасля паездкі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Бахмут, за які цяпер вядуцца моцныя баі, у сеціве з'явілася інфармацыя, што расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін таксама быў на фронце. Аднак журналісты-расследавальнікі запэўніваюць, што на кадрах з той паездкі — Растоў-на-Доне, піша «Украінская праўда».

21.12.2022 / 00:04

Праз некалькі гадзін пасля навіны аб тым, што Зяленскі ў Бахмуце, дэпутат расійскага парламента Андрэй Гурулёў напісаў, што Пуцін быў «у зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі». Увечары ўжо прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што словы Гурулёва нібыта праўда: «Калі ён мае на ўвазе штаб, дзе ён быў у пятніцу, то так».

Расійскія расследавальнікі вывучылі відэа наведвання Пуціным штаба і прыйшлі да высновы, што Пуцін наведваў штаб войскаў Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне.

«Вялікі круглы стол са штаба СПА і інтэр'еры пакоя, у якім ён размешчаны, супадаюць з тым, што бачна падчас наведвання Пуціным штаба родаў войскаў. Той жа штаб у лістападзе наведваў і міністр абароны Сяргей Шайгу».

Тады, дарэчы, таксама сцвярджалася, што міністр знаходзіцца ў «зоне правядзення спецаперацыі».

Чытайце таксама:

Уладзімір Зяленскі прыехаў у Бахмут — у самы гарачы пункт на фронце

«Любы, хто недаацэньвае расіян, прырэчаны на паразу»

Nashaniva.com