Вавёрка прынесла да ганка амерыканкі каляднае печыва ВІДЭА

У ЗША вавёрка вырашыла стварыць суседзям святочны настрой і прынесла да ганка дзяўчыны, якая жыве непадалёк, каляднае печыва, піша Newsweek.

19.12.2022 / 00:07

Відэа з вавёркай, якую ўжо празвалі Санта-Клаусам, апублікавала амерыканка з нікам south up north.

Яна вярнулася дадому з цяжкімі торбамі і пабачыла на падваконні печыва, якое з'явілася невядома адкуль. Спачатку дзяўчына падумала, што яго пакінулі дзеці, але запіс камеры відэаназірання паказаў, што здарылася насамрэч.

Nashaniva.com