«Сыты ваяр — задаволены і баяздатны ваяр!» «Каліноўцы» паказалі, як харчуюцца на перадавой

«Пыталіся — як харчуюцца нашыя ваяры на перадавой? Харчуюцца выдатна», — напісалі байцы ў сваім тэлеграм-канале. І прыклалі фотадоказы.

18.12.2022 / 21:48

«На сняданак яешня з беконам, на абед — суп з лясных грыбоў, салат аліўе, спагеці, каўбасы і сала, найсмачнейшыя ўкраінскія закаткі, а на вячэру плоў ад нашага шэф-кухара.

Сыты ваяр — задаволены і баяздатны ваяр!», — канстатуюць каліноўцы.

Nashaniva.com