Шар з 230 літрамі джыну скралі з дна возера ў Швейцарыі

Шар вагой 800 кілаграмаў, напоўнены алкаголем і прымацаваны да бетоннай асновы ў Бодэнскім возеры, на глыбіні некалькіх метраў, раптам знік.

18.12.2022 / 16:31

Гаспадар мяркуе, што сферу скралі.

Вытворцы пакідаюць напой на 100 дзён на дне возера, што, на іх думку, надае яму асаблівы водар.

Але гэтым разам вадалаз выявіць запаветны шар не змог, паліцыі адшукаць алкаголь таксама не ўдалося.

Nashaniva.com