Палітзняволенага блогера Сяргея Коршуна ўжо 38 дзён утрымліваюць у ШІЗА

Сяргей Коршун — блогер тэлеграм-канала «Армія з народам», былы супрацоўнік міліцыі. Яго затрымалі ў ліпені 2020-га ў межах справы па арт. 342 КК. Потым артыкул Коршуну перакваліфікавалі на 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці), піша «Вясна».

18.12.2022 / 12:22

Мінскі абласны суд 7 мая 2021 прысудзіў Сяргею чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Сяргея ўжо 38 дзён бесперапынна ўтрымліваюць у штрафным ізалятары за «парушэнне правілаў унутранага распарадку».

Падтрымайце Сяргея лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Сяргею Уладзіміравічу Коршуну

Nashaniva.com