На сёння таксама абвешчаны аранжавы ўзровень з-за снегападу

Сёння, у пятніцу, у Беларусі будзе воблачна. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца снег, мокры снег, а днём па поўдні краіны ў многіх раёнах моцны снег, месцамі завіруха.

16.12.2022 / 08:43

Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўднёва-ўсходні ноччу 3—8 м/с, днём 5—10 м/с, па поўдні краіны парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Уначы тэмпература паветра складзе мінус 7—13 градусаў.

Днём чакаецца ад 0 градусаў па поўдні да мінус 8 па поўначы Беларусі. 

У Мінску днём чакаецца мінус 4—6 градусаў, снег.

Nashaniva.com