Навагоднія ялінкі будуць прадаваць больш як у тысячы месцаў

У Беларусі будуць дзейнічаць 1144 гандлёвыя пункты для продажу навагодніх ялінак, расказаў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

15.12.2022 / 19:29

Фота ілюстрацыйнае

«У лясніцтвах ялінку вышынёй да метра можна набыць ад 8 рублёў, да 2 метраў — ад 10 рублёў. На ялінкавых кірмашах кошт будзе крыху вышэйшы за кошт выдаткаў на лагістыку і будзе залежаць ад ўпакоўкі», — адзначыў чыноўнік.

Гандляваць будуць ялінкамі, соснамі, у тым ліку ў кадках, і нават навагоднімі букетамі.

Масава ялінкавыя кірмашы адкрыюцца пасля 22 снежня, але ўжо цяпер можна набыць дрэва ў кадцы — напрыклад, у Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры. У залежнасці ад памеру елкі цэны будуць пачынацца ад 20 рублёў.

Чытайце таксама:

Колькі каштуе арэнда ялінак? Паглядзелі прапановы і расцэнкі

Глядзіце, якія «дызайнерскія» елкі паставілі ў гродзенскім парку 

Nashaniva.com