Як даслаць пасылку палітзняволеным з-за мяжы?

На цяперашні момант у Беларусі за кратамі знаходзіцца больш за 1400 палітвязняў. Большасці з іх блакуюць ліставанне. Пасылкі ў такой сітуацыі ёсць надзейным спосабам падтрымкі зняволеных. «Вясна» распавядае, хто можа даслаць пасылку, што ў яе можна пакласці і як зрабіць гэта з-за мяжы. 

15.12.2022 / 12:28

Каму можна даслаць пасылку? 

Заўвага: пасля разгляду апеляцыйнай скаргі (калі яна падавалася) і ўступлення прысуду ў сілу дасылаць пасылкі ў абмежаванай колькасці маюць права толькі родныя. 

Што вы можаце пакласці ў пасылку?

Што дакладна нельга дасылаць? 

Якія абмежаванні для пасылак з-за мяжы? 

Да 1 красавіка 2023 года норма адной пасылкі з-за мяжы складае 31 кілаграм, а кошт усяго, што перасылаецца, павінен быць не болей 1000 еўра. Мы раім рабіць невялікія пасылкі коштам да 30-40 еўра. На пошце вас папросяць запоўніць форму і пералічыць, што вы дасылаеце і колькі гэта каштуе. 

Як спакаваць пасылку? 

З усяго, што вы набылі ў пасылку, трэба зняць фабрычную ўпакоўку, зрэзаць цэтлікі, а прадукты харчавання перакласці ў празрыстыя пакеты. Інструкцыю па прыгатаванні і назву прадукту можна выразаць і пакласці ў пакет. Па магчымасці напішыце пералік усяго ўкладзенага ў пасылку на аркушы паперы на рускай ці беларускай мове.

На пошце вы можаце выбраць каробку памеру, які вам падыходзіць, ці выкарыстоўваць сваю. Не забудзьце напісаць усе даныя палітвязня, у тым ліку імя па бацьку і адрас утрымання. Звычайна пасылку можна адсочваць па штрых-кодзе, які выдаюць на пошце. Так вы даведаецеся, што яна не згубілася і трапіла да вязня.

Уявіце неверагодную ўдзячнасць і радасць чалавека, які атрымае вашу пасылку. Гэта знак таго, што пра яе ці яго не забылі, знак падтрымкі і веры ў вольную Беларусь. 

Nashaniva.com