На чыгуначных вакзалах пачалі выдаваць квіткі новага ўзору

З серады, 14 снежня, чыгуначныя квіткі новага ўзору пачалі афармляць на ўсіх вакзалах Беларусі, за выключэннем станцыі Мінск-Пасажырскі. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Беларускай чыгункі.

14.12.2022 / 17:53

Раней чыгунка анансавала паступовы пераход, пачынаючы з кастрычніка гэтага года, на новую тэхналогію афармлення праязных дакументаў з выкарыстаннем білетадрукавальных машын. З-за гэтага вырашана было змяніць і форму квіткоў, якая будзе выкарыстоўвацца для ўсіх цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнэс-класа.

На сённяшні дзень гэты працэс арганізаваны на 18 вакзалах краіны і на ўсіх станцыях Брэсцкага аддзялення БЧ. Але з часам новыя квіткі будуць выдаваць ва ўсіх пунктах рэалізацыі чыгуначных праязных дакументаў.

Падчас пераходнага перыяду новыя дакументы будуць афармляцца нароўні з бланкамі дзейнага ўзору. Пры гэтым у міжнародных цягніках форма бланкаў білетаў захаваецца ранейшай.

Nashaniva.com