Праваабаронца Наста Лойка атрымала чарговыя 15 сутак. Яна будзе за кратамі 60 дзён

Як і ў папярэднія разы, Лойку асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП («дробнае хуліганства»). За кратамі Наста правядзе як мінімум 60 сутак — ёй чатыры разы запар прызначалі 15 сутак арышту.

14.12.2022 / 16:32

На адным з судоў праваабаронца распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіКа ўдарыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.

Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка.

Nashaniva.com