Дэпутат прыйшоў да Лукашэнкі з фінгалам ФОТАФАКТ

На ўчорашняй нарадзе па пытаннях Канстытуцыі і Усебеларускага народнага сходу ў кадр ненадоўга трапіў чыноўнік з сіняком каля правага вока. 

14.12.2022 / 16:29

Фота: «Пул першага»

Гэта 58-гадовы Валеры Міцкевіч — намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, дэпутат па Лідскай акрузе.

Ён даўно працуе ў дзяржаўнай сістэме. З 2009 па 2019 год быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі. А дагэтуль працаваў на пасадзе намесніка міністра юстыцыі.

Міцкевіч узначальвае Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў.

Nashaniva.com