Памёр дырэктар беларускага Моладзевага тэатра

Віктару Старавойтаву было 59 гадоў.

14.12.2022 / 14:50

14 снежня памёр дырэктар Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра Віктар Старавойтаў. Пра гэта паведаміў калектыў тэатра ў сацсетках.

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі Віктар Старавойтаў працаваў гендырэктарам з 1999 года. За гэты час пад яго кіраўніцтвам адбыліся значныя змены: трупа перабралася ў новы будынак, а ў былым пачалася рэканструкцыя.

Работнікі ўспамінаюць Віктара Андрэевіча як чалавека, які карыстаўся аўтарытэтам і павагай. І ўпэўненыя, што памяць пра энергічнага і жыццярадаснага кіраўніка захаваецца ў тэатры.

Nashaniva.com