Дзяржпагранслужба Украіны: Сваімі вайсковымі манеўрамі Беларусь нагнятае сітуацыю

Прадстаўнік Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны Андрэй Дземчанка лічыць, што абвешчаная праверка баяздольнасці беларускай арміі з'яўляецца нагнятаннем сітуацыі. Тым часам ён дадаў, што гэта дадатковы выклік для памежнікаў.

13.12.2022 / 20:00

Украінскія вайскоўцы-памежнікі

«Не фіксуецца змяненняў у абстаноўцы па лініі граніцы. Сітуацыя застаецца поўнасцю кантраляванай. Тыя падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі, якія і раней знаходзіліся на ўзмацненні граніцы з нашай краінай, так і застаюцца — іх колькасць і характар дзеянняў не мяняюцца.

Стварэнне груповак, якія маглі ажыццявіць уварванне, мы не фіксуем», — заявіў падчас брыфінгу прадстаўнік ДПСУ Андрэй Дземчанка.

Ён лічыць, што абвешчаная праверка баяздольнасці беларускай арміі з'яўляецца нагнятаннем сітуацыі. Таксама ён дадаў, што гэта дадатковы выклік для памежнікаў:

«Мы будзем назіраць за тым, як развіваецца сітуацыя, у тым ліку і наколькі блізка гэтыя падраздзяленні падыдуць да граніцы з Украінай».

Чытайце таксама:

Вальфовіч пра праверку войска: Задачы пастаўленыя, зыходзячы з аналізу вопыту «спецыяльнай ваеннай аперацыі»

Як у Беларусі праходзіць раптоўная праверка баявой гатоўнасці войск ФОТЫ

Па даручэнні Лукашэнкі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці

Nashaniva.com