На VOKA выйшаў мультфільм «Суперсямейка 2» у беларускім дубляжы

Відэасэрвіс VOKA выпусціў у афіцыйным беларускім дубляжы мультфільм «Суперсямейка 2». Гэта працяг папулярнага хіта ад Disney і Pixar пра герояў са звышздольнасцямі.

13.12.2022 / 18:05

Гэтай восенню VOKA ўжо прадставіў на беларускай мове першую частку гісторыі «Суперсямейка», дзе гледачы ўпершыню знаёмяцца з Бобам, Хелен і іх трыма дзецьмі, якія хочуць жыць як усе, але ўсё адно вымушаныя ратаваць свет.

Другая частка мультфільма распавядае пра тое, як супергероі спрабуюць аднавіць давер публікі да людзей са звышздольнасцямі і наладзіць адносіны паміж сабой.

Паглядзець «Суперсямейку 2» можна ўсяго за 2,90 рубля ў раздзеле «CINEVOKA — Кіно па-беларуску», дзе таксама прадстаўлена больш за 50 іншых фільмаў на беларускай мове — ад галівудскіх блокбастараў да анімэ.

Пасля аплаты ў карыстальнікаў ёсць 30 дзён, каб пачаць прагляд. Пасля пачатку прагляду кантэнт застаецца даступны на працягу 48 гадзін.

Nashaniva.com