Берлін агучыў, якую ваенную тэхніку дасць Украіне

Нямеччына да гэтага часу не дае Украіне сучасныя танкі, але працягвае дасылаць іншыя віды ўзбраенняў, сярод якіх, у прыватнасці, самаходныя гаўбіцы.

13.12.2022 / 10:02

Кіраўнік абароннага камітэта Бундэстага Мары-Агнес Штрак-Цымерман заявіла, што ва Украіну было дастаўлена больш самаходных гаўбіц. Гаворка ідзе аб 24 адзінках. Таксама будзе перададзена шэсць-сем САУ Gepard.

Прадстаўніца бундэстага адзначыла, што асабіста яна выступае таксама за адпраўку Украіне сучасных танкаў Leopard і Marder, але ва ўрадзе гэтую ініцыятыву дагэтуль не падтрымліваюць.

Па словах Штрак-Цымерман, іх перадача цяпер проста неабходная, і яна больш «не бачыць прычын не рабіць гэтага».

Nashaniva.com