Успышка менінгіту ў Падмаскоўі — усе беларусы ачунялі

Усе беларускія грамадзяне, якія захварэлі падчас успышкі інфекцыйнага менінгіту на адным з прадпрыемстваў у гарадской акрузе Істра, ужо ачунялі і выпісаны з бальніц, паведаміла пасольства Беларусі.

12.12.2022 / 13:02

«Ад імя нашай краіны выказваем шчырую падзяку персаналу лячэбных устаноў і прадстаўнікам медыцынскіх уладаў Маскоўскай вобласці за своечасовае і якаснае аказанне ўсёй неабходнай дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь», — заявілі ў дыппрадстаўніцтве.

Успышка інфекцыйнага менінгіту на складзе Ozon у Падмаскоўі адбылася ў канцы лістапада. Тады былі шпіталізаваныя 12 беларусаў. У двух чалавек дыягназ не пацвердзіўся, а ў васьмі стан быў сярэдняй цяжкасці. Яшчэ ў аднаго — цяжкі.

.

Nashaniva.com