Брытанская разведка: Ваенныя выдаткі Расіі на наступны год складуць траціну бюджэту

Новы федэральны бюджэт Расіі быў падпісаны Пуціным 5 снежня. Разведка брытанскага Мінабароны прааналізавала яго.

11.12.2022 / 17:15

Фота: AP Photo / Vadim Belikov

На патрэбы вайскоўцаў, спецслужбаў і паліцыі ў 2023 годзе вылучаецца 143 млрд даляраў. Гэта прыкладна 30% усяго бюджэту.

Аналітыкі брытанскага Мінабароны таксама лічаць расходную і даходную часткі бюджэту празмерна аптымістычнымі і мяркуюць, што нагрузка на неваенныя часткі бюджэту істотна ўзмоцніцца, каб здабыць сродкі на працяг баявых дзеянняў ва Украіне.

Nashaniva.com