«Мы будзем падтрымліваць Украіну, колькі спатрэбіцца». Рада ЕС ухваліла выдзяленне 18 млрд еўра 

Як адзначаецца ў заяве, апублікаванай у Бруселі, гаворка ідзе пра серыю крэдытаў з дзесяцігадовым ільготным перыядам, піша BBC.

10.12.2022 / 21:31

Асноўная мэта дапамогі — падтрымаць эканоміку Украіны ў кароткатэрміновай перспектыве і дапамагчы аднаўленню яе інфраструктуры.

«Украіна можа разлічваць на ЕС. Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну, у тым ліку і фінансава, столькі, колькі спатрэбіцца», — заявіў міністр фінансаў Чэхіі Збынек Станюра, які старшынюе ў Радзе ЕС.

Цяпер пакет павінен ухваліць Еўрапейскі парламент, які прагаласуе па ім на наступным тыдні.

Nashaniva.com