Апублікавалі Закон аб амністыі. Што ў ім?

На Нацыянальным прававым партале з'явіўся тэкст Закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства». Ён набыў моц з моманту яго апублікавання. Што ў яго тэксце?

10.12.2022 / 09:16

Пад яго дзеянне трапляюць:

Прадстаўнікі пералічаных вышэй груп вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці і папярэдняга расследавання. 

На іншых таксама распаўсюджваецца амністыя:

На адзін год зменшаць пакаранне «хімікам» і асуджаным да пазбаўлення волі, а таксама вызваленым ўмоўна-датэрмінова і тым, каму калонію замянілі на «хімію» ці «хімію» — на грамадскія працы.

Амністуюць тых, каму да вызвалення засталося менш за год.

Важна: Пад амністыю не трапляюць палітвязні. У тэксце закона пералічаны цэлы шэраг артыкулаў «тэрарыстычнай і экстрэмісцкай скіраванасці», на якія не распаўсюджваецца дзеянне Закона.

Таксама Закон не закране асуджаных па цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах, а таксама асуджаных на 12 гадоў і больш. А таксама тых, хто на момант падпісання закона не пакрыў шкоду ці хто з'яўляецца злосным парушальнікам парадку.

Нагадаем, што па праекце закона планавалі вызваліць каля 4500 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 1600, з іх 10 непаўналетніх, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу («хіміі») — 500, з крымінальна-выканаўчых інспекцый — 2500, а таксама скараціць тэрмін на адзін год практычна 4 тысячам асуджаных.

Nashaniva.com