У Беларусь прыбыў яшчэ адзін эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай

8 снежня ў Беларусь на станцыю Палонка каля палігона «Абуз-Лясноўскі» прыбыў чарговы эшалон з вайсковай тэхнікай, даведалася супольнасць беларускіх чыгуначнікаў.

09.12.2022 / 23:13

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі чыгуначнікаў, вайсковы эшалон адправіўся са станцыі Сяляціна Маскоўскай вобласці 6 снежня.

У Беларусь прыбыло больш за 15 бензавозаў, не менш за пяць Камазаў, тры Уралы і БТР-80А, а таксама тры грузавыя вагоны з суправаджэннем.

Nashaniva.com