Рагачоўцу далі вялікі тэрмін за згвалтаванне дачкі-падлетка

Суд Рагачоўскага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 41-гадовага жыхара райцэнтра. Мужчына жанаты, не працуе, паведамляе «Гомельская праўда».

08.12.2022 / 16:20

Шматдзетны бацька ў стане алкагольнага ап'янення напаў на сваю дачку-падлетка і згвалціў яе.

Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамілі ў судзе Рагачоўскага раёна.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Nashaniva.com