У Навагрудку адкрыецца выстава старадаўніх абразоў, якія належаць мясцовым жыхарам

17 снежня ў рыма-каталіцкай парафіі святога Архангела Міхаіла ў Навагрудку адбудзецца адкрыццё экспазіцыі сярэднявечных абразоў Навагрудчыны, паведамляе Catholic.by.

06.12.2022 / 22:30

Касцёл святога Архангела Міхаіла ў Навагрудку

Абразы належаць розным сем’ям з Навагрудка і ваколіц, якія згадзіліся на некаторы час пазычыць гэтыя іконы на публічную экспазіцыю і ўшанаванне.

Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 17 снежня ў 19:00 у парафіяльным доме пры касцёле святога Архангела Міхаіла.

Яму будуць папярэднічаць святая імша і канцэрт арганнай і духоўнай музыкі ў выкнанні ансамбля салістаў «Амадэй», прысвечаны Багародзіцы Марыі.

Nashaniva.com