Суд змяніў тэрмін пакарання, вынесены жыхару Бабруйска. Пратэст падала пракуратура

У канцы лістапада судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда задаволіла пратэст пракурора Бабруйскага раёна аб змене прысуду Сяргею Ляліну, які 11 ліпеня быў прызнананы вінаватым у абразе Лукашэнкі (ч. 1. арт. 388 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

05.12.2022 / 09:56

Суддзя Вольга Серакова вынесла прысуд ў выглядзе пазбаўлення волі на адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сяргею Ляліну споўніўся 51 год, ён вайсковы пенсіянер у званні падпалкоўніка. Вядома, што ён удзельнічаў у пратэстах — яго затрымлівалі на нядзельным маршы 8 лістапада 2020 года. Быў пазбаўлены вайсковага звання Аляксандрам Лукашэнкам.

Не пагадзіўшыся з памерам прызначанага бабруйскім судом пакарання з прычыны яго мяккасці, пракурор Бабруйскага раёна падаў апеляцыйны пратэст.

Апеляцыйным вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда пратэст задаволены ў поўным аб'ёме — тэрмін канчатковага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі па сукупнасці злачынстваў павялічаны да двух гадоў.

Nashaniva.com