Уначы Расія абстраляла Крывы Рог і Запарожжа

Пасля поўначы Расія ўдарыла трыма ракетамі па Крывым Розе. Удары прыйшліся па прамысловым прадпрыемстве.

05.12.2022 / 09:05

«Забілі работніка. Яго цела ратавальнікі дасталі з-пад завалаў разбуранага вытворчага цэха», — распавёў кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Валянцін Разнічэнка.

Вядома, што яшчэ тры чалавекі былі дастаўленыя ў мясцовую лякарню з раненнямі ў сярэднецяжкім стане.

Таксама дасталася інфраструктурным аб'ектам у Запарожскай вобласці. Паводле інфармацыі, якую агучыў кіраўнік вобласці Аляксандр Старух, — ніхто не пацярпеў. 

Nashaniva.com